Навіны

Чарговая касацыйная скарга не задаволена (фота)

Гарадзенскі абласны суд прадказальна не задаволіў скаргу Уладзіміра Арцымана. 16 студзеня прайшоў разгляд другой скаргі з 5 аштрафаваных гарадзенскіх грамадскіх актывістаў за ўдзел у акцыі "Ланцуг салідарнасці", што прайшла ў Гародні 15 снежня мінулага году.

На пачатку разгляду скаргі Уладзімір Арцыман заявіў хадайніцтва пра тое, каб мець магчымасць весці відэаздымку паседжання.Суддзя абласнога суду Васіль Скок адмаўляў у гэтым, Арцыман настойваў. Урэшце суддзя абвесціў перапынак і пайшоў "раіцца". Вярнуўшыся, ён адхіліў хадайніцтва.

Уладзімір Арцыман на разглядзе скаргі ўказваў на вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сістэме заканадаўства дзяржавы, спасылаючыся на канкрэтныя артыкулы. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў разе небяспекі для краіны, кожны яе грамадзянін павінен бараніць незалежнасць радзімы, асабліва мірнымі сродкамі. Ён даводзіў, што грамадзяне павінны мець права выходзіць на вуліцу і публічна выяўляць сваю думку і пазіцыю, чаго ў Беларусі даўно няма.

У выніку судовага паседжання Васіль Скок чакана не задаволіў скаргу Уладзіміра Арцымана.

Напомнім, Уладзіміра Арцымана 20 снежня 2019 года суддзя Ленінскага раённага суда Руслан Гурын аштрафаваў на 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. 

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты