Навіны

Камітэт ААН па правах чалавека зафіксаваў парушэнні Беларуссю правоў расстралянага Сяргея Іванова з Рэчыцы

Беларускія суды даказалі віну Сяргея Іванова ў забойстве з асаблівай жорсткасцю дзяўчыны ў Рэчыцы каля мясцовага дома піянераў у жніўні 2013 года і прысудзілі яго да смяротнага пакарання праз расстрэл. Але дачакацца рашэння міжнароднай інстанцыі яму не далі. Пра гэта піша palesse.press.

Сяргей ІВАНОЎ падчас судовага паседжання Гомельскага абласнога суда ў Рэчыцы. Фота: belapan.com
Сяргей ІВАНОЎ падчас судовага паседжання Гомельскага абласнога суда ў Рэчыцы. Фота: belapan.com

 

На пачатку, пасля абвяшчэння прысуду Гомельскага абласнога суда, пасяджэнне якога праходзіла ў Рэчыцы, Сяргей Іваноў не жадаў далей абскарджваць прысуд і пагадзіўся на гэта толькі пасля сустрэчы з братам. Паводле меркавання абаронцы Сяргея Іванова, падчас разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе Беларусі у гэтай справе былі падставы для перакваліфікацыі злачынства з часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства з асаблівай жорсткасцю) на частку 1 (забойства), якая прадугледжвае максімальнае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Але Вярхоўны суд у ліпені 2015 года пакінуў прысуд Гомельскага абласнога суда (смяротнае пакаранне) без зменаў.

Брат асуджанага – Аляксей Іваноў, ад свайго імя і імя брата накіраваў у 2015 годзе ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу на парушэнне права Сяргея Іванова на жыццё.  Камітэт ААН па правах чалавека звяртаўся да ўраду Беларусі з просьбай не прыводзіць прысуд у выкананне да разгляду скаргі Івановых ў найвышэйшай міжнароднай інстанцыі па правах чалавека. Але Сяргея Іванова расстралялі ў красавіку 2016 года, не дачакаўшыся разгляду ягонай скаргі ў КПЧ ААН.

Сёлета Камітэт ААН па правах чалавека разгледзеў справу №2655/2015 «Сяргей і Аляксей Івановы супраць Беларусі», паведамляе Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы. Камітэт прызнаў парушэнне права растралянага на жыццё, парушэнне прэзумпцыі ягонай невінаватасці, права на абарону, права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Беларусь абавязалі прыняць захады, неабходныя для папярэджання аналагічных парушэнняў у будучыні. Ураду Беларусі неабходна перагледзець сваё заканадаўства аб смяротным пакаранні, якое было ўжытае ў гэтай справе.

 

https://dp.spring96.org/be/news/95634

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты