Навіны

Лукашэнка паабяцаў «персанальную амністыю» асуджаным за наркотыкі

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў «персанальныя рашэнні» ў справе амністыі да асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, пра ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, паведамляе БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі прынята шмат захадаў, у тым ліку дастаткова жорсткіх, для процідзеяньня распаўсюду наркотыкаў. І гэта дало станоўчы эфект — колькасць злачынстваў у наркасферы значна скарацілася.

«Напэўна, мы недаацанілі тое, што ўжыванне наркотыкаў — гэта хвароба.  Ацаніўшы наступствы, Лукашэнка прызнаў, што дзесьці можна адступіць з тымі, хто «патрапіў у гэтую бяду ў плане ўжывання наркотыкаў». Лукашэнка заявіў, што ўжо даў даручэнне, каб яму на разгляд унеслі прапанову пра памілаванне асобных асуджаных паводле артыкула 328.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lukashenka-paabyatsau-persanalnuyu-am/

14.12.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты