Навіны

Мікалай Салянік: Гэта чарговая правакацыя супраць мяне

У Гародні супраць прадстаўніка БНК па Гарадзеншчыне Мікалая Саляніка перад правядзеннем 15 снежня несанкцыянаванай уладамі акцыі ўчынена правакацыя. Уваход у кватэру, дзе жыве грамадскі актывіст, залеплены клеем, і замок залеплены так, каб не было магчымасці патрапіць у кватэру.

Распавядае Мікалай Салянік:
– З жонкай ехалі з лецішча. Прыкладна былі 4 гадзіны. Прыязджаем, каля пяці гадзін вечара дахаты, бачым – сапсаваны замок, заткнулі дрэвам і пасадзілі гэтае дрэва на клей. Нават столькі ўлілі клею, што пацякло па дзвярах. Я зноў паспрабаваў сам выкалупаць – не здолеў, выклікаў міліцыю, прыязджала міліцыя, потым участковы, склалі паперы.
Мікола Салянік лічыць, што праблемы з двярыма – гэта правакацыя, зробленая невядомымі асобамі: – Мы ні з кім з суседзяў не лаяліся, нават не ўсіх ведаем, як зваць. Таму прыйшлося майстрам высвідроўваць замок і ставіць новы. Гэта ўжо другі раз. Першы раз гэта было зроблена 29 кастрычніка, як я збіраўся ехаць на ўшанаванне памяці расстраляных паэтаў. Я лічу, што гэта самая сапраўдная правакацыя.

Нагадаем, што Мікола Салянік анансаваў праз сваю старонку ў фейсбуку правядзенне ў Гародні на Старым мосце 15 снежня а 15-й гадзіне Ланцуга ў абарону незалежнасці.
Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты