Навіны

Сяргей Верамеенка: Падтрымаем незалежнасць

У Гародні 15 снежня а 15-й гадзіне адбудзецца несанкцыянавая ўладамі акцыя ў падтрымку незалежнасці і дзяржаўнасці. Акцыю анансаваў у сябе ў фэйсбуку прадстаўнік БНК па Гарадзеншчыне Мікола Салянік.

Грамадскі актывіст, прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка лічыць, што галоўная мэта акцыі – паказаць, што гарадзенцы падтрымліваюць незалежнасць сваёй краіны:

– Незалежнасць для мяне – гэта жыць у сваёй уласнай дзяржаве, у сваёй нацыянальнай краіне. Гэта мажлівасць жыць так, як хочам мы, як жадае наш народ. Гэта мажлівасць мець свае інтарэсы, мець упэўненасць у сваёй будучыні, гэта мець свабодную і дэмакратычную краіну. Краіна, якая мае свой народ, які з’яўляецца адзіным носьбітам улады ў гэтай краіне, можа самастойна вырашаць сваю палітыку.

Акцыя ў Гародні адбудзецца за некалькі дзён да так званай «паглыбленай інтэграцыі», якая адкладзена на 20 снежня і можа прывесці да страты незалежнасці Беларусі.

Заяву аб пагрозе незалежнасці яшчэ ў пачатку снежня падпісалі некалькі дзясяткаў палітыкаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі Беларусі. А ў Менску 7 і 8 снежня адбыліся пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй, у падтрымку незалежнасці Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syargej-verameenka-padtrymaem-nezale/

11.12.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты