Навіны

Семінар для кароткатэрміновых назіральнікаў у Гародні

7 лістапада гарадзенскія доўгатэрміновыя ўдзельнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары правялі" семінар для кароткатэрміновых назіральнікаў. Яго ўдзельнікі, якія будуць назіраць за выбарамі ў дні галасавання, пазнаёміліся з асаблівасцямі выбарчага заканадаўства і канкрэтнай кампаніі.

Цягам навучання было расказана пра асаблівасці датэрміновага назірання і выбарчы працэс у галоўны дзень галасавання, пра асноўныя прынцыпы і задачы незалежнага назірання. Былі таксама канчаткова вызначаны канкрэтныя ўчасткі, дзе будуць назіраць ужо дасведчаныя сябры праваабарончай кампаніі і новыя валанцёры.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты