Навіны

Ірына Луканская працягвае выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс

Доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель наведаў 6 лістапада гарадзенскую гімназію №1 імя акадэміка Яўхіма Карскага. Там праўладная кандыдатка па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 Ірына Луканская праводзіла сустрэчу з выбарцамі.

Пры тым відавочна зноў быў выкарыстаны адміністрацыйны рэсурс. Нягледзячы на школьныя канікулы, адразу каля 100 настаўнікаў, работнікаў адной з буйнейшых навучальных устаноў, яны ж члены участковых выбарчых камісій №31, 32, 33 былі сабраныя на гэтую сустрэчу.

Кандыдатка Ірына Луканская перад сваім выступам раздала ўсім настаўнікам свой агітацыйны матэрыял, праграму і каляндарыкі.

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты