Навіны

У рэвалюцыйныя святы нават АВК і УВК не працуюць

А вы гаворыце: “выбары”. Выбарамы выбарамі, ну а рэвалюцыя рэвалюцыяй. І сапраўды, якія могуць быць выбары пад час рэвалюцыі. Вось і ў гэтым годзе, калі жорсткія выбарчыя графікі, здаецца, падмялі пад сябе ўсё што можна, і заангажаваныя ў тым людзі не шкадуюць ні сіл ні часу, на сайце Гарадзенскага выканаўчага камітэту, пад банерам “Выбары 2019”, у рубрыцы “Паведамленні” з’явілася наступная аб’ява:  

“У сувязі са святочнымі і выхаднымі днямі з 7 па 10 лістапада 2019 года ў акруговых выбарчых камісіях і ўчастковых выбарчых камісіях па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання будзе ўстаноўлены наступны рэжым работы:

7, 8,10 лістапада - выходны;

9 лістапада - па графіку работы ў суботу”.

Так што, рэвалюцыя, нават больш чым стогадовай даўніны, мае ў сённяшняй Беларусі такую вартасць, што нават выбарчы працэс спыняецца пад час святкавання яе ўгодкаў. І ні акруговыя камісіі, ні ўчастковыя, нават дзяжурыць не будуць.

А можа так і трэба...

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты