Навіны

ТВК скаргу апазіцыйнай кандыдаткі не задаволіла

У Гарадзенскай абласной ТВК 5-га лістапада прайшло чарговае пасяджэнне. Былі разгледжаныя два пытанні: Па гатоўнасці ўсіх службаў да выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання і непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама разгляд скаргі Ірыны Давідовіч, кандыдаткі па Іўеўскай ВА № 54 на рашэнне АВК, якое абвесціла ёй папярэджанне за распаўсюд у сацыяльных сетках свайго перадвыбарчага тэлевыступу, які быў зняты цэнзурай з тэлеэфіру.

Камісія аднагалосна прагаласавала адмовіць у задавальненні скаргі кандыдаткі. У камісіі палічылі, што змест у прадвыбарчым роліку ў сацсетках ідэнтычны таму выступу, што быў забаронены для паказу у тэлеэфіры. Той выступ, на думку зноў жа камісіі, мог прывесці да распальвання сацыяльнай варожасці.

На камісіі таксама прагучала, што “… Ірына Давідовіч вырашыла навязаць сваё меркаванне ўсім выбарцам вобласці, заклікамі, якія прыводзяць да сацыяльнай напругі. А сам жа прадвыбарчы відэаролік кандыдаткі ў дэпутаты пабудаваны на негатыўных меркаваннях і жорсткай крытыцы палітыкі ўладаў…”.

На паседжканні прысутнічаў доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель і два міжнародныя назіральнікі АБСЕ. Таксама прысутнічала і сама кандыдатка Ірына Давідовіч, якая нязгодная з рашэннем Гарадзенскай абласной ТВА і мае намер абскардзіць яго ў Гарадзенскім абласным судзе.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты