Навіны

Гарадзенцы на Дзяды ўшанавалі вядомых беларусаў (фота)

Гарадзенскія грамадскія актывісты па традыцыі 2 лістапада на Дзяды наведалі найбольш вялікія гарадзенскія могілкі па праспекце Касманаўтаў. Яны ўшанавалі магілы Аляксея Карпюка, Юрыя Астроўскага, Антона Сцяпуры, Зміцера Кісяля, Яўгена Петрашэвіча, Браніслава Ржэўскага, Юры Гуменюка, Антона Валынчыка, Апанаса Цыхуна, Аляксандра Шыдлоўскага, іншых вядомых беларусаў Гародні, што спачываюць на гэтых могілках.

Былі сказаны цёплыя словы пра адышоўшых у лепшы свет, запалены і пастаўлены знічкі. Бальшыня магіл беларускіх дзеячаў дагледжаныя, давялося прыбраць толькі на магіле Антона Валынчыка, якую даўно ніхто не адведваў.

02.11.2019 Тэгі: Гародня, Гродна, Дзяды

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты