Навіны

У Смаргоні рашэнне райвыканкаму праўладнага кандыдата не тычыцца?

Рашэннем Смаргонскага райвыканкама ад 2 кастрычніка 2019 года №877 вызначаны памяшканні, у якіх кандыдаты могуць праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі. Пры гэтым памяшканні школ могуць выкарыстоўвацца толькі ў па-за ўрочны час.
Кандыдат у дэпутаты Віктар Свіла паведаміў акруговай камісіі, што мае намер 31 кастрычніка правесці сустрэчы ў школах № 1 і 7 Смаргоні.
Першая сустрэча пачалася у школе №1 а 13-й гадзіне і мусіла быць скончана а 14-й гадзіне.

Яе наведаў доўгатэрміновыназіральнік у акруговай камісіі Алесь Дзергачоў. Як высветлілася, паводле раскладу ўрокаў у першыя 35 хвілін сустрэчы мусіў праходзіць шосты урок. Але, як патлумачылі супрацоўнікі школы, урокі былі скарочаны, відавочна, дзеля сустрэчы з праўладным кандыдатам. Больш таго, паводле згаданага рашэння выканкаму, сустрэчы ў дадзенай школе могуць праводзіцца ў фае. Але гэты высокі госць быў “ушанаваны” прадстаўленнем камфортнага кабінета фізікі.

Такім чынам, з дадзенай сітуацыі вынікае, што сустрэча прайшла ва ўрочны час і з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.
Пасля сустрэчы ў школе №1 кандыдат Віктар Свіла накіраваўся на сустрэчу з выбаршчыкамі  ў школу №7, якая мелася адбыцца з 14 гадзін 15 хвілін да 15 гадзін. Відавочна, таксама ва ўрочны час школы, бо заняткі ў другую змену пачынаюцца там а 13-й гадзіне.
Між тым ў папярэдні дзень Алесь Дзергачоў накіраваў па электроннай пошце зварот у Смаргонскі райвыканкам, у якім прапанаваў прадухіліць згаданыя мяркуемыя парушэнні кандыдатам парадку правядзення сустрэч. Відавочна, зварот быў праігнараваны.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты