Навіны

Выбарчыя гонкі-3

У гэ­тым тыд­ні па­за­ва­роч­ваю яш­чэ га­ла­ву Ша­ноў­ным Чы­та­чам за­вер­ша­ны­мі ў Поль­ш­чы пар­ла­мен­ц­кі­мі вы­ба­ра­мі. Мі­нае трэ­ці ты­дзень ад іх пра­вя­дзен­ня, але на да­ляг­ля­дзе не ві­даць ней­ка­га па­лі­тыч­на­га су­па­кою ці пе­ра­мір’я па­між ва­ра­гу­ю­чы­мі ла­ге­ра­мі. Про­ста тэр­мін прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў у на­ступ­ным го­дзе не даз­ва­ляе па­лі­ты­кам зняць на­гу з вы­бар­чай пе­да­лі. Тэр­мін паў­на­мо­цтваў ця­пе­раш­ня­га прэ­зі­дэн­та Поль­ш­чы Ан­джэя Ду­ды мі­нае ў жніў­ні 2020 го­да. Кан­к­рэт­ная да­та чар­го­вых прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў яш­чэ не прыз­на­ча­на. У ад­па­вед­нас­ці з кан­сты­ту­цы­яй пра яе ра­шае мар­ша­лак Сей­ма. Прэ­зі­дэн­ц­кія вы­ба­ры мо­гуць быць пра­ве­дзе­ны не ра­ней чым­сь­ці 100 дзён і не паз­ней за 75 дзён пе­рад за­кан­чэн­нем паў­на­мо­цтваў кі­ру­ю­ча­га прэ­зі­дэн­та. На прак­ты­цы гэ­та аба­зна­чае, што вы­ба­ры па­він­ны ад­быц­ца ў кан­цы кра­са­ві­ка або ў маі 2020 го­да.

Та­кі хут­кі тэр­мін чар­го­вых вы­ба­раў аба­зна­чае, што на прак­ты­цы ма­ем за­раз у кра­і­не пер­ма­нен­т­ную па­лі­тыч­ную кам­па­нію пад за­га­лоў­кам «наш прэ­зі­дэнт». У но­ва­аб­ра­ным Сей­ме ўсе па­лі­тыч­ныя гру­поў­кі сваю па­лі­тыч­ную ак­тыў­насць і за­ка­на­даў­чыя пра­па­но­вы бу­дуць раз­г­ля­даць перш за ўсё і ў кан­тэк­с­це шан­цаў сва­іх кан­ды­да­таў на прэ­зі­дэн­ц­кае крэс­ла ў Поль­ш­чы. Та­кім чы­нам не толь­кі па­лі­тыч­ныя пар­тыі, але і мы ўсе ра­зам ста­но­вім­ся за­лож­ні­ка­мі чар­го­вай па­лі­тыч­най гуль­ні. Та­кая сі­ту­а­цыя, зда­ец­ца, ні­чо­га доб­ра­га не прад­каз­вае для што­дзён­на­га су­ці­шэн­ня. На­ад­ва­рот, доб­ра ві­даць, што два ва­ра­гу­ю­чыя ла­ге­ры хо­чуць пра­вес­ці бой на смерць і жыц­цё, па­коль­кі вы­бар­чыя шаб­лі больш-менш у раў­на­ва­зе. Та­му ця­гам блі­жэй­шай па­ло­вы го­да з хвос­ці­кам бу­дзем мець да­чы­нен­не са сво­е­а­саб­лі­вым па­ра­лі­чам у фун­к­цы­я­на­ван­ні дзяр­жаў­ных струк­тур.

Вы­ні­кі пар­ла­мен­ц­кіх вы­ба­раў і па­куль пе­ра­ва­га апа­зі­цыі ў Се­на­це даз­ва­ля­юць апа­нен­там ура­да Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці па­ка­заць свае па­лі­тыч­ныя кіп­цю­ры і ў шы­ро­кім спек­т­ры пра­во­дзіць кры­ты­ку дзе­ян­няў ура­да і пра­па­на­ва­ных сей­ма­вай боль­шас­цю за­ко­нап­ра­ек­таў. Ад­ным сло­вам — ін­т­ры­гі, ін­т­ры­гі і не­раз­бя­ры­ха.

Гэ­та ўсё неў­за­ба­ве пе­рад на­мі, па­коль­кі пер­шае па­ся­джэн­не Сей­ма но­ва­га склі­кан­ня прыз­на­ча­нае на два­нац­ца­та­га лі­ста­па­да. Шы­рэй­шы па­лі­тыч­ны спектр поль­ска­га гра­мад­ства, ад­люст­ра­ва­ны ў гэ­тым склі­кан­ні Сей­ма, даз­ва­ляе прад­ба­чыць, што сей­ма­вая па­ла­та бу­дзе мес­цам яш­чэ боль­шай жор­ст­кас­ці і за­яд­лас­ці вы­сту­поў­цаў. Ды­я­па­зон ад край­не ле­вых па ўльтра пра­вых ша­ві­ні­стаў абя­цае рост па­лі­тыч­най тэм­пе­ра­ту­ры ў мес­цы прад­стаў­ні­цтва гра­ма­дзян Поль­ш­чы. Але хай ле­пей б’юц­ца яны на сло­вы і по­гля­ды на фо­рум сей­ма, чым­сь­ці ў жор­ст­кіх уза­ем­ных кон­т­р­ма­ні­фе­ста­цы­ях на ву­лі­цах на­шых га­ра­доў. Хай там ле­пей зы­хо­дзіць па­вет­ра з надзь­му­тых ідэ­а­ла­гіч­ных пра­ек­таў.

Ужо за­раз ві­даць, што ся­род но­ва­аб­ран­ні­каў ёсць, на жаль, гру­па асоб, мэ­тай якой з’яў­ля­ец­ца ме­на­ві­та рас­паль­ван­не па­лі­тыч­най ва­раж­не­чы і здзе­ку над сва­і­мі па­лі­тыч­ны­мі апа­нен­та­мі. Про­ста — ня­воль­ні­кі са­цы­яль­ных се­так, якія дзень у дзень му­сяць рых­та­ваць ней­кія пра­ва­ка­цыі толь­кі дзе­ля та­го, каб быць па­ба­ча­ным і па­чу­тым. На коль­кі гэ­тыя но­выя ваў­кі і ваў­чы­цы зой­муць тры­ва­лае і моц­нае мес­ца ў сва­іх клу­бах, сён­ня цяж­ка прад­ба­чыць. Ра­ней цяж­ка бы­ло са­бе ўя­віць іх з’яў­лен­не ўво­гу­ле на лю­бых вы­бар­чых спі­сках, а за­раз гэ­та па­трэб­ныя «во­і­ны» для бруд­на­га зма­ган­ня. Усе толь­кі зап­люш­ч­ва­юць во­чы і маў­чаць, доб­ра ве­да­ю­чы, што праз ней­кі час і так бу­дзе чар­го­вы вы­ступ та­ко­га аб­ран­ні­ка. На­о­гул та­кая блі­за­ру­касць па­лі­тыч­ных лі­да­раў і іх­ніх спе­цаў па вы­бар­чым мар­ке­тын­гу што і раз боль­шы­мі кро­ка­мі вя­дзе да паг­лыб­ле­ных унут­рыг­ра­мад­скіх па­дзе­лаў у поль­скай дзяр­жа­ве. Па­ра­докс ас­п­рэч­ван­ня і за­пя­рэч­ван­ня поль­скіх па­лі­ты­каў на­бы­вае ха­рак­тар пер­ма­нен­т­най хлус­ні. З ад­на­го бо­ку — поў­ныя вус­ны пу­стас­лоўя пра пат­рэ­бу на­цы­я­наль­най зго­ды і су­пра­ціў для лю­бой фор­мы па­лі­тыч­най і ма­раль­най аг­рэ­сіі, а з дру­го­га — са­мі лі­да­ры ледзь не зак­лі­ка­юць да фі­зіч­на­га зніш­чэн­ня сва­іх кан­ку­рэн­таў.

За­раз у све­це і Еў­ро­пе столь­кі ге­а­па­лі­тыч­на-гас­па­дар­ча-мі­лі­тар­ных вык­лі­каў, што та­кое ўнут­ра­нае поль­скае вы­ніш­чэн­не про­ста мо­жа зда­вац­ца бе­зад­каз­нас­цю з бо­ку на­шых па­лі­ты­каў за лёс дзяр­жа­вы і яе гра­ма­дзян.

Яў­ген ВА­ПА

31.10.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты