Навіны

Дыскрымінацыя кандыдаткі ад “Зялёных”

Роўныя ўмовы кандыдатаў у дэпутаты пры правядзенні агітацыі чарговы раз парушаныя ў Гародні. Жанна Гасцяева, кандыдатка ў дэпутаты ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай выбарчай акрузе №49 паведаміла, што сутыкнулася з істотнымі перашкодамі пры сустрэчы з выбарцамі ў сярэдняй школе №20. Гасцяевай не хацелі адчыняць актавую залу школы з прычыны таго, што старшыня акруговай камісіі №49 Ірына Мірановіч і яе сакратар Наталля Чыкава не спрыялі гэтаму.

Акруговая выбарчая камісія не паінфармавала выбарцаў аб правядзенні сустрэчы з кандыдатам на інтэрнэт-сайце гарвыканкаму і іншым спосабам. Гэта ёсць парушэнне арт. 42 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і п. 4.7 Пастановы Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ №11 ад 29.05.2019.

Работнікі школы не былі паведамлены пра выбарчае мерапрыемства. На сайце Гарадзенскага гарвыканкаму 25.10.2019, магчыма наўмысна, была пададзена недакладная інфармацыя пра плануемую сустрэчу, не ўказаны адрас школы. Памылкі на сайце гарвыканкаму выправілі толькі пасля пісьмовага звароту ў Гарадзенскую абласную ТВК.

Жанна Гасцяева ў такой сітуацыі падала скаргу ў абласную камісію.

Сустрэча 26 кастрычніка ў актавай залі школы №20 ўсё ж адбылася пасля тэлефанавання Жанны Гасцяевай Наталлі Чыкавай, сакратарцы АВК№49. Актавую залу ўрэшце адчынілі і на сустрэчу патрапіла 11 чалавек.

 

 

29.10.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты