Навіны

Мікалаю Саляніку блакавалі дзверы

Ведамы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст Мікалай Салянік паведаміў, што 29 кастрычніка яму сапсавалі замок уваходных дзявярэй у кватэру. У гэты дзень ён павінен быў ехаць у Менск на сустрэчу па палітычных справах. Аднак з раніцы Салянік не змог адразу выйсці з кватэры. Па яго словах адтуліна дзвярэй замка была залітая нейкім рэчывам. 

Урэшце Мікалай Салянік выбраўся з кватэры. Ён мае намер даехаць усё ж да сталіцы. Мікалай Салянік сказаў, што ён будзе па факту гэтага здарэння падаваць заяву ў міліцыю.

 

29.10.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты