Навіны

Ушанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы

27-га кастрычніка ў Свіслачы, раённым цэнтры Гарадзенскай вобласці, пройдзе традыцыйны штогадовы Фэст паўстанцаў 1863 года: ушанаванне магілы брата Кастуся КаліноўскагаВіктара Каліноўскага, які быў ідэолагам паўстання, ускладанне кветак да бюстаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведванне Свіслацкай гімназіі і памятнага каменя і крыжа на месцы дома Каліноўскіх, якія жылі ў Якушоўцы.  

Такая праграма прадугледжана для людзей, якія маюць прыехаць у гэты дзень у Свіслач калектывам альбо асобна.

 

Дзень памяці паўстанцаў традыцыйна праходзіць наконадні свята беларусаў „Дзяды”.

Пачатак імпрэзы ў нядзелю, 27-га кастрычніка, ў 11 гадзін. Збор на пляцоўцы насупраць касцёла. 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты