Навіны

Назіральнік абскардзіў паводзіны кандыдата ў АВК

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Андрэй Коця, зарэгістраваны у АВК № 52 абскардзіў дзеянні зарэгістраванай там жа кандыдаткі і дзеючай на сённяшні дзень дэпутаткі Даўгашэй Тамары Сяргееўны. Назіральнік звяртаецца ў камісію, каб там разгледзелі дзеянні кандыдаткі і далі гэтым дзеянням адпаведную адзнаку.

Справа ў тым, што на сайце Гарвыканкама стаіць графік сустрэч гэтага кандыдаткі з выбарцамі. Але назіральніка ўразіла тое, што ў адзін і той жа час сустрэчы былі прызначаныя ў розных месцах. Прыехаўшы на адну з сустрэч назіральнік са здзіўленнем даведаўся, што ніхто там пра яе не ведае. На другую ж сустрэчу яго проста не пусцілі, спаслаўшыся, што гэта закрытае мерапрыемства.

Па сутнасці інфармацыя пра сустрэчы Тамары Даўгашэй з выбаршчыкамі аказалася непраўдзівай. А месцы для сустрэч занятыя, і імі, пры жаданні, ўжо не змаглі б скарыстацца яе канкурэнты. Таму назіральнік чакае ад камісіі ацэнкі такіх паводзін.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты