Навіны

Члены ІПГ паехалі агітаваць «народныя масы»

З утварэннем выбарчых камісій на Гарадзеншчыне, утварылі і адмысловую абласную інфармацыйна прапагандысцкую групу (далей –  ІПГ)! На яе чале стала Алена Юргель, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Актыўная дзейнасць гэтай групы неяк дзіўна супала з днём рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Алена Юргель, фота belayarus.by

З сайтаў дзяржаўных медый, у тым ліку з афіцыйнага сайту Гарадзенскага аблвыканкаму, што 17 кастрычніка 2019 года ў рамках Адзінага дня інфармавання члены ІПГ наведвалі райцэнтры вобласці, праводзілі сустрэчы ў працоўных калектывах з бюджэтнікамі, работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў, ідэалагічнымі актывамі раёнаў. Прапагандысты гаварылі пра значанне ўдзелу грамадзян у выбарах, ра абавязковую яўку выбарцаў на ўчасткі для галасавання і правільным выбары сярод мноства кандыдатаў.

Так на сустрэчы з працоўнымі калектывамі бюджэтнікаў і ідэолагамі раёна ў Шчучыне, члены абласной ІПГ, разам з намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкаму Аленай Пасютай, расказалі прысутнаму актыву пра “дасягненні” беларускага парламентарызму ў лічбах, дэпутацкай пераемнасці і правільнасці выбару кандыдатаў у дэпутаты. Прыкладам, Святлана Вараніца, намеснік старшыні абласной РГА «Белая Русь» і РГА «Знание», расказала прысутным наступнае: «…" Ужо сёння мы з вамі будзем ведаць, хто будзе балатавацца кандыдатам па Шчучынскай выбарчай акрузе і па ўсіх 13 акругах, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, – А прэтэндэнтаў стаць кандыдатамі ў дэпутаты вельмі многа, і яны вельмі розныя». Рассказала яна і пра тое, што сёлета будзе зроблена для рэалізацыі прынцыпу «роўнае права для ўсіх»: у прыватнасці, каб было зручна прыняць удзел у галасаванні людзям з аслабленым зрокам, інвалідам-калясачнікам і іншым грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі». http://region.grodno.by/ru/region-news-ru/view/asnova-buduchyni-i-garant-pryntsypu-rounae-prava-dlja-usix-u-shchuchyne-abmerkavali-asnovy-dzejnastsi-28403-2019/

https://grodnonews.by/news/vlast/parlament_asnova_nashay_buduchyni.html

У горадзе Ашмяны Аляксандр Вярсоцкі, яшчэ адзін член ІПГ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкаму на сустрэчы з ідэалагічным актывам раёна, работнікамі ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», у раённым аддзеле МНС, Навасёлкаўсім сельскім савеце, ААТ «Гальшанскі крухмальны завод», «Белкофе», Ашмянскім раённым газазабеспячэннем, аграрна-эканамічным каледжы, таксама раскрыў сабраным актуальную тэму выбараў і важнасць галасавання.

http://region.grodno.by/ru/region-news-ru/view/edinyj-den-informirovanija-proshel-v-oshmjanskom-rajone-28400-2019/

https://grodnonews.by/news/vlast/edinyy_den_informirovaniya_proshel_v_oshmyanskom_rayone_.html

http://grodno-region.gov.by/ru/den_inform-ru/view/materialy-k-edinomu-dnju-informirovanija-17-10-2019-28393-2019/

Ігар Жук, старшыня Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў, стаўшы таксама ўдзельнікам ІПГ, правёў аналагічную сустрэчу ў Воранаве з актывам і працоўнымі калектывамі раёну. У сустрэчы ўзялі ўдзел таксама старшыня Воранаўскага райвыканкаму Мікалай Розум, старшыня дэпутацкага корпусу раёну Алена Ганевіч, пракурор Воранаўскага раёну Валер'ян Калеснік, больш дробныя кіраўнікі розных аддзелаў і арганізацый. «Обращаясь к присутствующим, Игорь Жук напомнил требование Главы государства о том, что в результате предстоящих выборов должен быть сформирован высоко профессиональный, работоспособный состав Парламента, в него должны прийти грамотные специалисты со всех сфер, которым будет по силам  разрабатывать и принимать прозрачные и понятные законы».

http://region.grodno.by/ru/region-news-ru/view/predsedatel-grodnenskogo-oblastnogo-soveta-deputatov-igor-zhuk-vstretilsja-s-ideologicheskim-aktivom-28402-2019/

https://grodnonews.by/news/vlast/predsedatel_grodnenskogo_oblastnogo_soveta_deputatov_igor_zhuk_vstretilsya_s_ideologicheskim_aktivom.html

Аналагічныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі былі праведзены па ўсіх раённых цэнтрах вобласці. Напэўна гэта і ёсць так званая «мяккая сіла прапаганды».

Відавочна, што галоўнае заданне ўсіх уладных структур, а такіх як ІПГ найперш – гэта забяспечыць больш-менш рэальную яўку выбарцаў на ўчасткі для галасавання. Ну а ўжо афармляць вынікі галасавання з патрэбнымі лічбамі за пэўных кандыдатаў, ёсць каму.

Працэс стварэння такіх ІПГ у час выбараў (узнікае натуральнае пытане з якіх крыніцаў фінансуецца іх дзейнасць-?) застаўся закрытым для назіральнікаў і журналістаў.

 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты