Навіны

Гародня: рэгістрацыя кандыдатаў па акругах 49 і 52

17 кастрычніка прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх гарадзенскіх акругах. Пра рэгістрацыю ў акрузе№51 ужо расказвалася.

Як паведаміў незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, па акрузе №49 з шасці прэтэндэнтаў адна – Аксана Корзун, галоўны лекар гарадской стаматалагічнай паліклінікі, забрала дакументы і адмовілася ад намеру вылучацца ў дэпутаты.

Іншых 5 чалавек акруговая камісія зарэгістравала кандыдатамі. Па гэтай акрузе будуць балатавацца Анатоль Мальцаў (ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі), Артур Рымша (вылучаны зборам подпісаў), Ірына Луканская (вылучэнка ўлады, галоўная лекарка дзіцячай паліклінікі №1), Ларыса Жыгар (ад БСДП Грамада) і Жанна Гасцяева (ад Беларускай партыі “Зялёныя”). Няма сумневу, што Ірына Луканская атрымае “дэпутацкі” мандат. Цікавасці кампаніі на гэтай акрузе дадае прысутнасць сярод кандыдатаў Ларысы Жыгар, ведамай сваёй актыўнай грамадскай дзейнасцю па “Руху Маці 328”.

Як паведаміў незалежны назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэй Коця, па акрузе №52 вылучаліся тры партыйныя кандыдаты: Алена Антонава (ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі), Аляксандр Радзівонаў (ад КПБ) і Ігар Тупіца ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. У выніку камісія не зарэгістравала Ігара Тупіцу, выказаўшы прэтэнзіі да недакладнага запаўнення ім дэклярацыі.

Акрамя гэтага былі зарэгістраваныя два кандыдаты, якія вылучаліся ад працоўных калектываў – Алег Дабравольскі, дырэктар “Горсвету” і Тамара Далгашэй, цяперашняя дэпутатка “палаты”. Менавіта Тамара Далгашэй і стане “абранай” па гэтай акрузе. Па гэтай акрузе яшчэ зарэгістраваныя два кандыдаты шляхам збору подпісаў – Руслан Красічкаў і Мікалай Дырында.

 

 

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты