Навіны

Паліклініка ў Зэльве будуецца столькі гадоў, колькі Лукашэнка ва ўладзе

Каля Зэльвенскай раённай бальніцы шмат гадоў стаіць недабудаваны гмах. Прыгожы будынак даўно ўжо павінен быў радаваць зэльвенцаў. Бо ў ім планавалася адкрыць Зэльвенскую раённую паліклініку.

Калі пачалося будаўніцтва, людзі з радасцю чакалі ў гарадскім пасёлку новы вельмі неабходны аб’ект. Але праходзілі год, два, дзесяць, пятнаццаць… Раённая паліклініка так і стаіць недабудаваная. І хто толькі не абяцаў зэльвенцам  завяршыць яе будаўніцтва: і прызначаныя старшыні райвыканкамаў, і аблвыканкамаў, і з Менску начальнікі, і дэпутаты розных скліканняў… Толькі былі абяцанкі-цацанкі і больш нічога.

Усе ў Зэльве ведаюць гэты доўгабуд. На пытанне, колькі гадоў ён будуецца, мужчыны каля рынку сказалі, што, мусіць, столькі, колькі Лукашэнка ва ўладзе. А адна жанчына прызналася, што яе сыну 25 гадоў, вось столькі і будуецца ў Зэльве паліклініка. Маладыя людзі ў цэнты пасёлка выказалі незадавальненне тым, што розныя спартыўныя залы Лукашэнка ў Менску будуе за два-тры гады, а будаўніцтва нашай паліклінікі не могуць завяршыць за чвэрць стагоддзя.

Так і стаіць гэты доўгабуд да сённяшніх дзён. І калі раённая паліклініка ў Зэльве адчыніць дзверы для людзей – ніхто не ведае.

 

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/paliklinika-u-zelve-buduetstsa-stolk/

14.10.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты