Навіны

Гайнаўская памяць - 2

Яш­чэ доб­ра не адыш­лі ўспа­мі­ны з па­быў­кі на юбі­леі 70-год­дзя бе­ла­ру­ска­га лі­цэя, а тут амаль ад­ра­зу прый­ш­ло­ся мне вяр­тац­ца ў баць­коў­скае гняз­до, ад­куль па­ча­лі­ся ўсе мае ван­д­ра­ван­ні за на­ву­кай. Ад­нак дум­кі, на­ве­я­ныя раз­мо­ва­мі ў час сяб­роў­скай су­стрэ­чы, схі­лі­лі мя­не да яш­чэ не­каль­кіх рэф­лек­сій з не­звы­чай­най па­дзеі.

Вя­лі­кай нес­па­дзя­ван­кай для мя­не аса­бі­ста і ней­кім ме­та­фі­зіч­ным вяр­тан­нем стаў факт, што чар­го­вая су­стрэ­ча на­шых ад­нак­лас­ні­каў ме­ла мес­ца ў гі­ста­рыч­най за­ле № 206, у якой ме­на­ві­та мне не­каль­кі га­доў прый­ш­ло­ся пра­ца­ваць на­стаў­ні­кам гі­сто­рыі ў сва­ім лі­цэі.

Се­дзя­чы за пар­тай, гля­дзеў я на драў­ля­нае аз­даб­лен­не за­лы, фун­да­та­рам якой быў лі­цэй­скі ад­на­го­дак. Не ад­мо­віў ён мне ў прось­бе аб да­па­мо­зе. Ад­ст­ро­і­лі ўвесь клас на гра­мад­скіх па­чат­ках улас­ны­мі ру­ка­мі та­ле­на­ві­тыя баць­кі ма­іх вуч­няў. Мае во­чы цяг­нуц­ца ўга­ру, дзе на сця­не по­бач Ар­ла і кры­жа ві­сіць на­ша Па­го­ня, якую змяс­ціў я на гэ­тым мес­цы ў пер­шы дзень сва­ёй пра­цы. Моц­на па­ра­да­ваў­ся фак­ту, што на суп­раць­лег­лай сця­не кра­су­ец­ца вя­лі­кі стэнд, пры­све­ча­ны ста­год­дзю Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. Стэнд прад­стаў­ляе па­вя­лі­ча­ную ко­пію на­ша­га ніў­ска­га ка­лен­да­ра на 2018 год з на­шым ла­га­ты­пам з сім­ва­ла­мі і ге­ро­я­мі БНР. Та­кім чы­нам про­ста ві­даць, што на­ша ніў­ская пра­ца да­ла ста­ноў­чы плён і тра­пі­ла не толь­кі пад ся­лян­скія стрэ­хі, але і ў аду­ка­цый­ную ўста­но­ву, што па­він­на ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей і ўлас­най, бе­ла­ру­скай гі­сто­рыі. Ву­чыц­ца нам трэ­ба ўвесь час і ма­ла­дым і ста­рым. Без па­ста­ян­на­га чы­тан­ня і на­за­паш­ван­ня ве­даў з уся­го бе­ла­ру­ска­га све­ту мы ста­но­вім­ся бе­за­ба­рон­ны­мі дзі­ку­на­мі пе­рад су­час­ны­мі ка­ла­ні­за­та­ра­мі з Ус­хо­ду і За­ха­ду. Сеч­ка ў га­ло­вах за­мест ве­даў — са­мы па­жа­да­ны і вы­гад­ны стан ча­ла­ве­чых маз­гоў для лю­бой сён­няш­няй улад­на-кар­па­ра­тыў­най струк­ту­ры. У на­шым вы­пад­ку то­ес­насць, ха­рак­тэр­ная так зва­ным про­стых лю­дзям, пра­вас­лаў­ным па­ля­кам, мі­фа­ла­гіч­ным ту­тэй­шым, ру­скім — як­раз на ра­дасць толь­кі ва­ра­жэнь­кам на­шым.

Над дзвя­ры­ма пе­рад ува­хо­дам у гі­ста­рыч­ную за­лу ві­сіць над­піс, які мне зда­ваў­ся са­мым леп­шым у ма­іх на­ме­рах ад­люст­ра­ван­ня та­го, чым з’яў­ля­ец­ца спа­лу­чэн­не на­шай гі­сто­рыі з агуль­на­ча­ла­ве­чы­мі па­дзе­я­мі і по­шу­ка­мі. Я про­ста па­ка­ры­стаў­ся муд­ра­ге­лі­сты­мі сло­ва­мі ста­ра­жыт­на­га Пла­то­на, што «ве­ды ёсць сі­лаю да пе­ра­мо­гі». На­вош­та вы­дум­ваць по­рах, які ўжо даў­но пры­ду­ма­ны. Трэ­ба толь­кі выт­рым­кі і ад­каз­нас­ці, каб за­па­вет­ныя сло­вы бы­лі ў што­дзён­ным на­шым і на­шых вуч­няў ка­ры­стан­ні, так як і ў вы­пад­ку ўсёй аду­ка­цый­най сфе­ры. Бу­ду­чы на­стаў­ні­кам у сва­ім лі­цэі, да яко­га заў­сё­ды ма­рыў тра­піць на пра­цу, спа­да­рож­ні­ча­ла мне ад­на дум­ка: праз ве­ды на­ву­чыць мо­ладзь ду­ман­ня і ад­каз­нас­ці — ча­ла­ве­чай і бе­ла­ру­скай. На коль­кі мне гэ­та ўда­ло­ся, са­мо­му цяж­ка ацэнь­ваць

На­пэў­на ад­нак у час з’ез­да коль­касць раз­моў з ма­і­мі бы­лы­мі вуч­ня­мі да­зво­лі­ла мне це­шыц­ца іх­ні­мі пос­пе­ха­мі. Так­са­ма не менш важ­най бы­ла ра­дасць ад іх яс­на­га пац­вяр­джэн­ня сва­ёй бе­ла­ру­скас­ці. Ха­ця ў боль­шай част­цы яны ўжо поль­ска­моў­ныя, але з кож­ным з’ез­дам на­зі­раю та­кую тэн­дэн­цыю, ві­да­воч­ную хі­ба з уз­ро­стам.Тыя, якія пяць ці дзе­сяць га­доў та­му на­зад са мной яш­чэ не раз­маў­ля­лі па-свой­му, за­раз з усіх сіл ста­ра­юц­ца ха­ця б кры­ху па­га­ва­рыць. Ві­да­воч­на, ад сва­іх моў­ных ге­наў так­са­ма ні­ку­ды не дзе­неш­ся. Ці­ка­ва бы­ло мне па­слу­хаць ма­ла­дых бе­ла­ру­саў, якія ро­бяць кар’­е­ру па ўсёй Поль­ш­чы і Еў­ро­пе, але маю ўва­гу звяр­ну­лі перш за ўсё паў­сюд­ныя іх­нія сло­вы, што не ўяў­ля­юць жыц­ця без род­най Гай­наў­ш­чы­ны, ці Бе­ла­сточ­чы­ны. Боль­шасць з іх на­мер­ва­ец­ца бу­да­ваць тут, на ра­дзі­ме, па­ра­лель­ныя аа­зі­сы свай­го ад­па­чын­ку і тры­ва­лай пры­сут­нас­ці. Вель­мі зна­мя­наль­ным і ві­да­воч­ным ёсць пры­сут­насць на Гай­наў­ш­чы­не па­ка­лен­ня, яко­му больш за со­рак. Жы­вуць яны, пра­цу­юць цяж­ка і скла­да­юць ас­но­ву і сі­лу на­шых бе­ла­ру­скіх ка­лек­ты­ваў. Вя­лі­кая па­дзя­ка Вам за тое, што ёсць у нас на­да­лей ра­зу­мен­не важ­нас­ці быц­ця бе­ла­ру­са­мі. Бо як не кру­ці, а пе­рад на­шым лі­цэ­ем цяж­кія га­ды. А ўсё ж, вя­до­ма, па пры­чы­не дэ­маг­ра­фіі Гай­наў­ска­га па­ве­та. Але ка­лі не­каль­кі на­шых ся­мей­ных па­ка­лен­няў ву­чы­ла­ся ў сва­ім лі­цэі, то трэ­ба спа­дзя­вац­ца, што і ста­га­до­вы юбі­лей лі­цэя на­да­лей бу­дзе жы­вой суст­рэ­чай вуч­няў са сва­і­мі ста­рэй­шы­мі вы­пуск­ні­ка­мі. Гэ­та­га ўсім абі­ту­ры­ен­там, вуч­ням і са­бе жа­даю!

Яў­ген Ва­па

11.10.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты