Навіны

Гарадзенскім назіральнікам адмовілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў (дакументы)

Гарадзенскім назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" акруговыя выбарчыя камісіі адмовілі ў праве прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў у падпісных лістах, што сабралі ініцыятыўныя групы за вылучэнне прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты.

Назіральнік Віктар Сазонаў атрымаў такую адмову з акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51 за подпісам старшыні Сяргея Рапіна. У адказе сказана, што прысутнасць пры гэтым (пры праверцы подпісаў. рэд.) назіральнікаў Выбарчым кодексам на прадугледжана.

Адмоўны адказ іншай назіральніцы Святлане Рудкоўскай дадзены з асаблівай юрыдычнай "вытанчанасцю". Адказ за подпісам старшыні Гродзенскай-Занёманскай выбарчай акругі №49 Ірыны Мірановіч сцвярджае, што назіральніца запрашаецца на паседжанні акруговай камісіі. Пры тым ідзе спасылка на артыкул 13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. У адказе АВК назіральніцы па-сутнасці няма прамой адмовы на прысутнасць пры праверцы сапраўднасці подпісаў, але дэ-факта да гэтай працэдуры яна ня будзе дапушчана.

08.10.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты