Навіны

Унікальнае рашэнне Слонімскага раённага суда

Слонімскі раённы суд прыняў унікальнае рашэнне па скарзе кіраўніка Слонімскай рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Паўла Севасцьяна. Скарга была паданая ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкама па фармаванні УВК і разглядалася цэлы дзень 7 кастрычніка. Рашэнне было абвешчана 8 кастрычніка.

Слонімскі раённы суд у асобе старшыні суда Аляксандра Ярмоліка пад ціскам неабвержаных фактаў быў змушаны прызнаць відавочнае парушэнне выбарчага заканадаўства з боку Слонімскага райвыканкаму пры фармаванні участковых выбарчых камісій. Праверка датычыла ўсяго трох участковых камісій. Пры тым выявілася, што ажно 10 чалавек вылучана ў гэтыя камісіі з парушэннем заканадаўства - за іх падпісаліся людзі (ці быў увогуле збор гэтых подпісаў-?), якія не пражываюць на тэрыторыі дадзеных участкаў, а значыць не мелі права падпісвацца (частка 4 арт. 35 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь). Тым не менш адміністрацыя Слонімскага райвыканкама ўключыла гэтых вылучэнцаў у склад УВК. А гэта азначае, што альбо чыноўнікі, якія адказныя за фармаванне камісій, ня ведаюць выбарчага заканадаўства альбо свядома яны здзейснілі фальсіфікацыю дакументаў і парушылі выбарчае заканадаўства. І гэьа толькі ў выніку праверкі дакументаў па трох ! Слонімскія грамадскія актывісты мяркуюць, што такая сітуацыя верагодная са значна большай колькасцю УВК. У кожным разе ёсць прадмет для разгляду гэтага грубага парушэння выбарчага заканадаўства пракуратурай.

Што датычыць непасрэдна скаргі Слонімскай арганізацыі БНФ, то суд у сваім рашэнні не адказаў заяўніку...нічога. Напомнім, што асноўны змест скаргі быў на недэмакратычнае фармаванне складаў УВК і незаконнае неўключэнне вылучаных прадстаўнікоў ГА "БНФ Адраджэнне" у склад участковых камісій.

Цяпер Слонімскі райвыканкам мусіць карэктаваць склад тых участковых выбарчых камісій, якія сфармавалі незаконна. А гэта значыць альбо скарачаць колькасць сябраў камісій, альбо ўключаць туды іншых прадстаўнікоў.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты