Навіны

Слонімскі райвыканкам сфармаваў УВК з грубымі парушэннямі заканадаўства

У панядзелак, 7 кастрычніка, амаль цэлы дзень у адным з залаў суда Слонімскага раёна разглядалася скарга кіраўніка Слонімскай рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Паўла Севасцьяна. Скарга была паданая ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкама па фармаванні УВК.

У сваёй скарзе Павел Севасцьян просіць Слонімскі суд прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэту па фармаванні ўчастковых выбарчых камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка. І просіць абавязаць Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем у іх склад прадстаўнікоў Слонімскай арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне”.

Слонімская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” у склад дзесяці участковых камісій (адзін у Зэльвенскім раёне) вылучыла па адным сваім прадстаўніку. Аднак члены Слонімскага райвыканкаму ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сіл, якія маглі б удзельнічаць у працы камісій і прадухіліць магчымыя фальсіфікацыі, не ўключылі.

Інтарэсы заяўніка на судзе прадстаўляў Павел Севасцьян, яшчэ некалькі прадстаўнікоў грамадскай супольнасці выступалі як сведкі.

На разглядзе скаргі, які вёў старшыня Слонімскага раённага суда Аляксандр Ярмолік, высветлілася, што як мінімум тры ўчастковыя камісіі па Слонімскім раёне сфармаваныя з парушэннем выбарчага заканадаўства. А менавіта пры зборы подпісаў за вылучэнне праўладных прадстаўнікоў у склад УВК, за іх падпісаліся людзі, якія не мелі права гэта рабіць. Заяўнікі скаргі рэзонна мяркуюць, што такіх парушэнняў значна больш. Прадстаўнікі ж райвыканкаму фактычна былі змушаныя прызнаць свае парушэнні выбарчага заканадаўства, але даводзілі, што скаргу заяўніка задавальняць усё роўна нельга.

У такой сітуацыі разгляд скаргі істотна зацягнуўся. Прадстаўніца пракуратуры заявіла, што патрэбны дадатковы перапынак. Такім чынам рашэнне суда будзе агучана толькі 8 кастрычніка а 10-й гадзіне.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты