Навіны

Гародня супраць смяротнага пакарання (фотагалерэя)

У нядзелю, шостага кастрычніка, на шматлюдным гарадзенскім рынку адбылася чарговая традыцыйная акцыя гарадзенскіх праваабаронцаў па раздачы тэматычных матэрыялаў супраць смяротнага пакарання.

Гарадзенскія праваабаронцы Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў і Андрэй Коця, а таксама гарадзенскі праваабаронца Беларускага Хельсінкскага Камітэту Раман Юргель, раздалі на рынку і па горадзе 700 асобнікаў спецвыпуску газеты “Народная воля”, прысвечаную праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Акцыя адбываецца ў межах міжнароднай кампаніі Тыдзень супраць смяротнага пакарання пад лозунгам “Правасуддзе без забойства”, якую падтрымліваюць не толькі праваабаронцы Беларусі, але і ўсяго свету.

Беларусь ёсць адзінай краінай Еўропы дзе выконваюцца смяротныя прысуды. Таму для беларускіх праваабаронцаў, гэтая акцыя мае асаблівае значэнне.

Жыхары Гародні з задавальненнем бралі бясплатны спецвыпуск, уступалі ў размовы і абмеркаванні.

На гэтым Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Гародні не завяршаецца. Праваабаронцы плануюць яшчэ раздачу наглядных матэрыялаў.

А дзявятага кастрычніка ў Гародні адбудзецца прагляд дакументальнага фільма з Watch Docs Belarus “Курумім”. Пасля прагляду будзе абмеркаванне фільма з адмыслова прыехаўшым з Менску каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэем Палудам.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе г. Гродна, “Цэнтр гарадскога жыцця” (вул. Кірава, 3). Пачатак у 18.30.

Уваход вольны.

06.10.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты