Навіны

На Слонімскі райвыканкам падалі ў суд

4 кастрычніка, кіраўнік Слонімскай рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Павел Севасцьян падаў скаргу ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкаму.

Рэч у тым, што 2 кастрычніка адбылося пасяджэнне Слонімскага райвыканкаму на якім разглядалася пытанне пра фармаванне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Слонімская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” у склад дзесяці участковых камісій (адзін у Зэльвенскім раёне) вылучыла па адным сваім прадстаўніку. Аднак члены Слонімскага райвыканкама ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сіл, якія маглі б прадухіліць фальсіфікацыі, не ўключылі. Адзінай прычынай неўключэння ва ўчастковую выбарчую камісію называлася тое, што заяўленыя кандыдатуры нібыта не маюць вопыту працы ў выбарчых камісіях. Хоць прадстаўнікі дэмакратычных сіл маюць вялікі досвед удзелу ў выбарчых кампаніях як кандыдаты і назіральнікі. І ў выбарчым заканадаўстве разбіраюцца лепш за бальшыню тых, каго пастаянна ўключаюць у склад камісій.

Трэба адзначыць, што у склад участковай выбарчай камісіі не ўключылі нават Уладзіміра Бруцкага, які двойчы працаваў у камісіях і мае вопыт. І ўвогуле, адсутнасць досведу працы ў выбарчых камісіях не можа з’яўляцца крытэрам для неўключэння ў склад выбарчых камісій.

Незалежных прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій чамусьці не ўключаюць, за тое ўключаюць тых, хто на мінулых выбарах у адкрытую парушаў выбарчае заканадаўства і падтасоўваў вынікі выбараў.

У сваёй скарзе Павел Севасцьян просіць Слонімскі суд прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па фармаванні ўчастковых выбарчых камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка. І просіць абавязаць Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем у іх склад прадстаўнікоў арганізацыі.

У трохдзённы тэрмін суд павінен абвесціць сваё рашэнне.

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты