Навіны

Смаргонскі раён: створаны цалкам кіруемыя ўладай камісіі

2 кастрычніка на паседжанні Смаргонскага райвыканкаму зацверджаны колькасны і персанальны склад участковых выбарчых камісій на тэрыторыі раёна па так званых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Цікава, што на 418 месцаў сябраў камісіі прэтэндавала роўна столькі ж грамадзян – 418 (!). Відавочна, гэта сведчыць пра тое, што працэс вылучэння ў камісіі цалкам кіраваўся уладай, якая  арганізавала вылучэнне ў камісіі менавіта патрэбнай колькасці прэтэндэнтаў (і ні адным больш!), у тым ліку 172 – па заявах грамадзян, 1 – працоўным калектывам, а таксама 245 – прафсаюзамі, так званымі грамадскімі аб’яднаннямі і адной праўладнай палітычнай партыяй.
Зыходзячы з ранейшага вопыту неўключэння выканкамам у склад выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў, апазіцыйныя партыі гэты этап “выбарчай кампаніі” цалкам праігнаравалі.
Кідаецца ў вочы таксама велізарны гендэрны дысбаланс: з 418 сябраў камісіі 331 – жанчыны, або амаль 80%. Гэта можна патлумачыць большай згаворлівасцю “слабой паловы” грамадства. А большасць мужчын, відавочна, проста пазбягае ўдзельнічаць у пазбаўленых незалежнасці камісіях і цьмяным працэсе падліку галасоў, што вядзе да магчымасці фальсіфікацыі вынікаў.
Не надае гонару Смаргонскаму райвыканкаму той факт, што просьба адзінага  на паседжанні назіральніка, праваабаронцы Алеся Дзергачова  аб прадстаўленні магчымасці азнаёміцца з пратаколамі, заявамі грамадзян аб накіраванні ў камісіі сваіх прадстаўнікоў, не была задаволена. Маўляў, мы дакументы  праверылі, у нас усё законна. І гэта нягледзячы на тое, што артыкул 13 Выбарчага кодэксу гарантуе адкрытасць і галоснасць выбарчага працэсу.

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты