Навіны

ЦВК акрэдытавала 60 назіральнікаў ад СНД, на чарзе – місія БДІПЧ АБСЕ

Цэнтральная выбарчая камісія акрэдытавала 60 назіральнікаў ад СНД для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведаміў журналістам кіраўнік Штаба місіі назіральнікаў ад СНД Віктар Гумінскі пры наведванні Мінскай абласной выбарчай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Місія назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляе маніторынг выбарчай кампаніі ў Беларусі з 4 верасня.  На сёння ЦВК акрэдытаваў 60 назіральнікаў ад СНД. Плануем, што будзе каля 50 доўгатэрміновых назіральнікаў, з іх ужо сёння акрэдытавана 45. Усяго ж у склад нашай місіі ўвойдуць каля 400 назіральнікаў, якія прадстаўляюць дзяржавы СНД, Міжпарламенцкую асамблею краін Садружнасці, Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчы камітэт СНД", - расказаў Віктар Гумінскі.

Раней паведамлялася, што ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ запрасіла дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ накіраваць 30 доўгатэрміновых назіральнікаў, а таксама 400 кароткатэрміновых назіральнікаў для назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 

https://elections2019.spring96.org/be/news/94213

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты