Навіны

Вечарына памяці Юры Гуменюка

24 верасня споўнілася б 50 гадоў з дня нараджэння Юры Гуменюка.

Згадаць гарадзенскія падзеі 90-х і пачатку 00-х. Згадаць паэтаў, мастакоў, музыкаў Гародні, з імёнамі якіх звязаны гэты перыяд. Згадаць легендарную гарадзенскую газету „Пагоня” і яе супрацоўнікаў. Усё гэта дазваляе зрабіць новая публіцыстычная кніга Юрыя Гуменюка „Захлынуцца апантанасьцю жыцця”.

Кнігу з артыкулаў, рэпартажаў і карэспандэнцый Юрыя Гуменюка, якія пераважна друкаваліся ў газеце „Пагоня”, уклаў Алесь Аркуш. Пабачыла свет яна дзякуючы выдавецкай ініцыятыве „Полацкае ляда”.


Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца 24 верасня на радзіме Юрыя Гуменюка ў дзень 50-годдзя з дня яго народзінаў. Імпрэза пройдзе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава,3). Пачатак а 19-й гадзіне.


Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты