Навіны

Дык выбары, ці тайная аперацыя?

Для каго як. Для каго выбары, а для каго, мабыць, тайная аперацыя. Хіба што так можна інтэрпрэтаваць тую сітуацыю, з якой сутыкнуўся назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, афіцыйна акрэдытаваны ў Гарадзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 52, праваабаронца “Вясны” Андрэй Коця.

Назіральнік, выконваючы свае абавязкі, правёў маніторынг працы палітычных партый і грамадскіх арганізацый на дадзеным этапе выбараў. З апазіцыйнымі структурамі праблем не ўзнікла. І самы прэтэндэнты ў кандыдаты, і іх партыйныя паплечнікі з ахвотай дзяліліся інфармацыяй, запрашалі на пікеты па зборы подпісаў, на свае паседжанні, дзяліліся ўсёй інфармацыяй. А вось толькі варта было сутыкнуцца з праўладнымі арганізацыямі, сітуацыя выглядала не так аптымістычна. Хоць, здавалася б, выбары справа публічная і ўсенародная. Дзяржаўнымі структурамі аб’яўленая. І хто-хто, а праўладныя арганізацыі мусілі б афішаваць і сваю дзейнасць, і самы выбары папулярызаваць з выкарыстаннем усяго свайго патэнцыялу, ну і патэнцыялам незалежных назіральнікаў не грэбаваць, раз іх у АВК зарэгістравалі. Ісці, так бы мовіць, у авангардзе такой важнай для ўлады і краіны падзеі.

Толькі не туды тое. Ужо першы ж званок у Гарадзенскую абласную арганізацыю “Белая Русь" аказаўся не такі багаты на інфармацыю, як спадзяваўся сам назіральнік. Андрэй Коця патэлефанаваў туды дваццатага верасня ў дзесяць гадзін. Слухаўку падняла Таццяна Гуршчанкова, вядучы спецыяліст па арганізацыйна-кадравай рабоце. На пытанне назіральніка пра пікеты па зборы подпісаў ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў у кандыдаты ад "Белай Русі", Таццяна Гуршчанкова адказала, што не мусіць дзяліцца такой інфармацыяй. Хоць пасля ўсё ж удакладніла, што такіх пікетаў па вобласці шмат, але больш канкрэтна яна сказаць не можа, бо работы шмат, і ёсць больш важныя мерапрыемствы, чым выбары. Ну, але хоць нейкую інфармацыю ад яе назіральніку ўдалося атрымаць.

А вось прадстаўнік БРСМ не стаў сябе абцяжарваць і такой размовай. На званок назіральніка адказаў другі сакратар рэгіянальнай структуры Дзяніс Чарняк (дарэчы, член Гродзенскай абласной ТВК (!), куды вылучаны таксама КПБ), у даволі рэзкай форме ён адмовіў у хоць якой інфармацыі. Пры гэтым функцыянер БРСМ, нават не пачуўшы пытання назіральніка, адзначыў, што не мусіць нічога прадстаўляць назіральніку, сказаў што Андрэй Коця мусіць па інфармацыю звяртацца ў АВК №52, дзе ён зарэгістраваны, і што ўся інфармацыя ёсць на сайце БРСМ.

Ну і праўда, адразу ўзнікае пытанне пра тое, што ж у нас усё ж адбываецца па версіі прадстаўнікоў праўладных арганізацый, выбары, ці тайная аперацыя.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты