Навіны

Госці з Сілезіі

Апош­нія вы­ход­ныя пра­вёў я са сва­ёй бліз­кай сям’­ёй з Сі­ле­зіі. Мая два­ю­рад­ная ся­стра не бы­ла ў ма­ім Доў­гім Бро­дзе звыш трыц­ца­ці га­доў. Па­быў­ка на вяр­стоц­кіх мо­гіл­ках, на ма­гі­лах дзе­да і ба­бы, на­вед­ван­не ма­іх баць­коў бы­ло най­важ­ней­шай для яе спра­вай. Бы­лі яны про­ста ў за­хап­лен­ні ад цар­к­вы ў Вяр­сто­ку і ад­ра­ман­та­ва­най пля­ба­ніі, пра якую ўзгад­ваў я ты­дзень та­му на­зад у гэ­тым мес­цы. Пры­го­жае, во­сень­скае над­вор’е, з шу­мам дрэў і спе­лас­цю кве­так, ім­г­нен­на ўво­дзі­лі нас у на­строй су­ці­ша­нас­ці і за­ду­мен­нас­ці. Раз­маў­ля­ю­чы, заў­ва­жы­лі мы так­са­ма як ча­ла­век з уз­ро­стам да­ра­стае да ра­зу­мен­ня важ­нас­ці ся­мей­най і ча­ла­ве­чай па­мя­ці, як важ­нае быць са сва­і­мі баць­ка­мі ў ра­дас­ных і сум­ных спра­вах. Та­го па­тра­буе про­ста жыц­цё. На фо­не цар­к­вы на­шы роз­ду­мы бы­лі про­ста пац­вяр­джэн­нем важ­нас­ці ду­хоў­най сфе­ры ў зям­ной да­ро­зе.

Зра­зу­ме­ла, што гос­ці ха­це­лі як най­больш па­ба­чыць на на­шым Пад­ляш­шы. Мар­ш­рут ван­д­роў­кі склаў я так, каб не аб­мі­нуць Бель­ска-Пад­ляш­ска­га, Ор­лі, Гай­наў­кі, На­раў­кі, Мі­ха­ло­ва, Суп­рас­лі. З май­го бо­ку бы­ло вель­мі ці­ка­вым па­чуць іх­нія заў­ва­гі і на­зі­ран­ні на­конт на­шай рэ­ча­іс­нас­ці. Муж ма­ёй ся­стры пра­цуе ша­фё­рам на гра­мад­скім тран­с­пар­це ў Глі­ві­цах і, да­яз­джа­ю­чы да Бель­ска, па­ста­віў мне про­стае пы­тан­не: ча­му ця­гам га­дзін­най да­ро­гі з Бе­ла­сто­ка мы на ша­шы не суст­рэ­лі ані­вод­на­га аў­то­бу­са? Ка­му­ні­ка­цый­нае вык­лю­чэн­не про­ста яму кі­ну­ла­ся ў во­чы, ма­ю­чы пры­тым на ўва­зе на­пэў­на дэ­маг­ра­фіч­ны і ка­му­ні­ка­цый­ны па­тэн­цы­ял ка­та­віц­ка-глі­віц­кай мет­ра­по­ліі. Ця­гам на­шай ван­д­роў­кі і на ін­шых да­ро­гах не ўда­ло­ся нам па­ба­чыць аў­то­бу­са. Жар­таў­лі­ва я ім тлу­ма­чыў, што аў­то­бу­сы хі­ба ад­ля­це­лі ў вы­рай ра­зам з бус­ла­мі, якія ўжо не пры­но­сяць дзя­цей у наш ку­ток све­ту. Не бы­ло так­са­ма зу­сім ві­даць лю­дзей на ла­вач­ках. Толь­кі ў Ры­ба­лах аку­рат ад­бы­ва­лі­ся бе­ла­ру­скія да­жын­кі, якія сцяг­ну­лі на фэст усё на­ва­кол­ле. Бе­ла­ру­скія спе­вы бы­лі вель­мі дас­па­до­бы ма­ім гас­цям, так­са­ма як двух­моў­ныя над­пі­сы ў Ар­лян­скай гмі­не. Зра­зу­ме­ла, што на­ша раз­мо­ва пай­ш­ла пра ня­мец­кія над­пі­сы ў Аполь­скім ва­я­вод­стве, дзе іх знач­на больш. Ка­лі мы тра­пі­лі ў Мі­ха­ло­ва, на маё здзіў­лен­не гос­ці зат­ры­ма­лі­ся пе­рад мяс­цо­вай, ня­даў­на збу­да­ва­най ра­ту­шай і про­ста сфот­ка­лі­ся на фо­не бу­дын­ка з га­дзін­ні­ка­мі. Для іх ра­ту­ша ў та­кой ма­лой мяс­цо­вас­ці вык­лі­ка­ла пы­тан­не ад­куль тут гро­шы, каб уз­во­дзіць та­кія шы­кар­ныя збу­да­ван­ні. Я ім пат­лу­ма­чыў, што бур­га­містр, ча­ста зва­ны ў на­ро­дзе «шэй­хам», і гмі­на ма­юць шчас­це, што на іх тэ­ры­то­рыі ля­жаць тру­бы га­зап­ра­во­да «Друж­ба» і гро­шы за арэн­ду зям­лі трап­ля­юць у мяс­цо­вае са­ма­кі­ра­ван­не. Ну і якас­ная да­ро­га праз Кны­шын­скую пуш­чу з част­ко­ва ро­вар­най да­рож­кай ледзь не ўвя­ла ма­іх спа­да­рож­ні­каў у сап­раў­д­ную эй­фа­рыю. «Але то му­сі­ла каш­та­ваць», — кру­ці­лі га­ло­ва­мі гос­ці. Пры­тым трап­на заў­ва­жы­лі так­са­ма, што не мі­ну­лі мы ані­вод­на­га ра­ва­ры­ста, а над­вор’е про­ста бы­ло ство­ра­на для ро­вар­ных па­ез­дак. Так­са­ма ў пад­су­ма­ван­ні ўра­жан­няў ад па­ез­д­кі са­мі ад­зна­чы­лі аг­ра­мад­ную коль­касць ку­ку­руз­ных план­та­цый на на­шай зям­лі. У іх ча­гось­ці та­ко­га вя­лі­ка­га ня­ма, бо збож­жа­выя куль­ту­ры там на­да­лей у па­ша­не. От, та­кія на­зі­ран­ні.

Сам Бе­ла­сток для ма­іх гас­цей спа­да­баў­ся сва­ёй коль­кас­цю зе­ле­ні і па­се­я­ных на каль­ца­вых раз­вяз­ках сла­неч­ні­каў і па­лет­ка­мі на­ту­раль­ных кве­так. Тут го­лас узя­ла жа­но­чая эстэ­ты­ка, якая бе­зу­пын­на фот­ка­ла асаб­лі­вас­ці бе­ла­стоц­кіх кве­так і дрэ­ва­на­са­джэн­няў. Мая ся­стра про­ста фа­нат­ка кве­так і зё­лак, бо іх­ні ад­па­чын­ка­вы до­мік у го­рах про­ста па­та­нае ў мо­ры ўся­ля­кай рас­лін­нас­ці. Ме­на­ві­та ў ці­шы­ні гор на­бі­ра­юць яны сіл для зма­ган­ня з хва­ро­ба­мі сён­няш­ня­га све­ту. Муж­чын­ская част­ка сям’і з іх­нім сы­нам, сту­дэн­там, здзіў­ля­ла­ся коль­кас­цю аў­та­ко­мі­саў у на­шым го­ра­дзе. Яны іх про­ста па­ча­лі лі­чыць, а над­пі­сы ў сты­лі «толь­кі ня­мец­кія аў­то» вык­лі­ка­лі ў іх про­ста надз­вы­чай­ную ці­ка­васць. «Ого, у нас ня­ма та­кой на­сы­ча­нас­ці аў­та­ко­мі­саў», — га­ва­ры­лі, спа­зі­ра­ю­чы на доў­гі шэ­раг «мер­се­дэ­саў» на ко­міс­най ста­ян­цы. Ну і не маг­лі нах­ва­ліц­ца тых га­рад­скіх каль­ца­вых раз­вя­зак, якія даз­ва­ля­лі ім бес­п­раб­лем­на ру­хац­ца па го­ра­дзе. Праз год пла­ну­юць пры­ехаць на Пад­ляш­ша на даў­жэй, чым на тры дні. Спа­да­ба­ла­ся.

Яўген ВАПА

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты