Навіны

“Фальстарт” чыноўніка ў гонцы з грамадскім актывістам Іванам Круком

На паседжанні Смаргонскай акруговай камісіі №59 па так званых выбарах у Палату прадстаўнікоў, якое адбылося 13 верасня 2019 года, былі зарэгістраваны адразу дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты.
Пад нумарам 1 зарэгістравана ініцыятыўная намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Свілы. У яго ініцыятыўную  групу уваходзіць  58 чалавек.
Дадзены прэтэндэнт стартаваў у выбарчай кампаніі за тыдзень да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Менавіта так расцэньвае дзеянні дадзенага прэтэндэнта назіральнік у дадзенай выбарчай камісіі Алесь Дзергачоў. Не толькі на сайце, але і ў нумары 69 ад 6 верасня  газета мясцовай улады “Астравецкая праўда”, фінансуемай коштам падаткаплательшчыкаў, размясціла падкрэслена станоўчае інтэрв’ю з ім ажно на дзвюх старонках пад назвай “Віктар Свіла, знаёмы і невядомы”. У інтэрв’ю разгорнуты пытанні пачынаючы ад  дасягненняў дадзенага службоўца “вертыкалі” на сваёй пасадзе (адна старонка), да раскрыцця трансфармацыі нацыянальнасці з паляка на літвіна, сямейных адносінаў і захапленняў (другая старонка). Паколькі зараз афіцыйна ідзе выбарчая кампанія, то відавочна, што за тыдзень да рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Віктар Свіла выкарыстаў “адміністрацыйны рэсурс” у агітацыйных мэтах.

Пад нумарам 2 зарэгістравана ініцыятыўная група грамадскага актывіста з Астраўца, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Івана Крука – вядомага ветэрана дэмакратычнага руху, змагара з карупцыяй у родным горадзе і праціўніка будаўніцтва АЭС. Ініцыятыўная група прэтэндэнта складаецца з 21 чалавека.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты