Навіны

Гісторык Васіль Герасімчык “пайшоў” у дэпутаты

Слонімская акруговая выбарчая камісія зарэгістравала чатыры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта сябра БНФ са Слоніма Віктар Марчык, старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка, пра якога мы пісалі, а таксама сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” са Слоніма Сяргей Бузун і гісторык з Гародні Васіль Герасімчык, які родам з вёскі Васілевічы Слонімскага раёна.

Подпісы на Слонімшчыне і Зэльвеншчыне актыўна збірае пакуль толькі ініцыятыўная група Віктара Марчыка, якая сабрала ўжо каля 50 подпісаў.

Ініцыятыўная група Васіля Герасімчыка пачне збіраць подпісы з 16 верасня. На пытанне, чаму 32-гадовы гісторык вырашыў “схадзіць” у дэпутаты, Васіль Герасімчык сказаў, што “усе кандыдаты заўсёды ў сваіх праграмах адлюстроўваюць розныя палітычныя, эканамічныя і сельскагаспадарчыя пытанні і шмат абяцаюць людзям, а я вырашыў звярнуць увагу на гісторыка-краязнаўчыя аспекты”. “Бо гісторыя, літаратура і культура Беларусі – гэта вельмі важныя старонкі нашага жыцця. Без гэтага не будзе беларускай нацыі. Калі стану дэпутатам, то абавязкова ў Зэльве наладжу агульнабеларускі фэст, прысвечаны Ларысе Геніюш”, – сказаў Васіль Герасімчык.  

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты