Навіны

ЦВК правёў у Гародні семінары ў закрытым рэжыме

11 верасня гарадзенскі назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель пісьмова звярнуўся ў арганізацыйна-кадравае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкаму і ў абласную ТВК з заявай, каб яму дазволілі прысутнічаць на семінары для кіраўніцтва АВК, абласной ТВК і кіраўнікоў па арганізацыйнай працы райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці і адміністрацый Гродна, які праводзіць ЦВК.

Раман Юргель атрымаў адмоўныя адказы. Аргупраўленне матывуе сваю адмову тым, што ён “…не з’яўляецца членам выбарчых камісій, прадстаўніком мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Іншыя асобы для ўдзелу ў семінары не запрашаюцца” (ліст за подпісам Сяргея Хацука, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы). Раман Юргель задаецца лагічным пытаннем – Якімі пастановамі, інструкцыямі і крытэрамі карысталася аргупраўленне Гродзенскага аблвыканкаму па допуску і запрашэнням на семінар назіральнікаў і выбаршчыкаў?!

А Гродзенская абласная ТВК за подпісам сакратара Ігара Зайко адказала, што “…семінар арганізуецца Гродзенскім аблвыканкамам. Катэгорыі запрашаемых на семінар вызначаліся Гродзенскім аблвыканкамам”.

Раман Юргель кажа: “Атрымліваецца нейкае замкнутае кола, нейкія калізіі і прабелы ў выбарчым заканадаўстве з боку ЦВК і нежаданне гэтую сітуацыю выпраўляць. Хоць згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь выбары праводзяцца адкрыта і галосна”.

12 верасня у закрытым рэжыме, сакратар ЦВК Алена Дмухайла правяла семінар з кіраўнікамі абласной і акруговых выбарчых камісій, прадстаўнікамі Гродзенскага гарвыканкаму, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Гродна. Якія пытанні па арганізацыі і правядзенні выбараў на семінары разглядаліся, засталося таямніцай і схаваным ад назіральнікаў, грамадзян і выбаршчыкаў. Калі гэта працэс адкрыты, то што там было хаваць ад грамадскасці? Выходзіць было што хаваць…

12.09.2019 Тэгі: выбары, Раман Юргель

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты