Навіны

Бела-чырвона-белыя сцягі ў Гародні (фотагалерэя)

У Гародні паўсталі першыя пікеты, па зборы подпісаў. Калі лунаюць над горадам бела-чырвона-белыя сцягі, а ніхто не намагаецца схапіць іх уладальнікаў, гэта яўная прыкмета збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі апазіцыйных кандыдатаў. Сёння, 11-га верасня, дзве ініцыятыўныя групы, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка, на чале з самымі прэтэндэнтамі ў кандыдаты, пачалі збор подпісаў у Гародні. Размясціліся гэтыя групы побач, пад бела-чырвона-белымі сцягамі, у цэнтры старадаўняй Гародні.

Прэтэндэнты ў кандыдаты кажуць, што ім не перашкаджае ініцыятыўная група іншага прэтэндэнта. Наадварот, такое суседства толькі ўзмацняе цікавасць жыхароў гораду да таго, што тут адбываецца.

– Я задаволены сённяшнім днём, – патлумачыў кіраўнік гарадзенскай структуры БНФ Вадзім Саранчукоў. – Мы паказалі гарадзенцам, што мы ёсць, паказалі, што ім ёсць на каго разлічваць. Зараз кожны хай сам вырашыць, наколькі ён гатовы актыўна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ну, і збор подпісаў пачаўся.

– Мы вельмі хочам разбудзіць людзей, – дапаўняе Мікалай Салянк. – Уладам удалося зрабіць многіх з іх пасіўнымі, падарваць іх веру ў тое, што нешта можна змяніць. Таму мая група тут.

Гарадзенцы падыходзілі да пікетаў, цікавіліся тым, што адбываецца, многія падпісваліся.

12.09.2019

Відэа

праваабарончыя сайты