Навіны

Асвечаны беларушчынай – сустрэча з Алесем Бяляцкім у Слоніме

 

Кіраўнік Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў суботу, 14-га верасня, у 17.00, сустрэнецца з слонімцамі. Сустрэча адбудзецца па адрасе:

г. Слонім, вуліца Косаўскі тракт, дом 110, пакой 43.

Алесь Бяляцкі, праваабаронца, грамадскі і культурны дзеяч, віцэ-прэзідэнт FIDH, лаўрэат многіх прэмій, былы неаднаразовы намінант на Нобелеўскую прэмію міру, літаратар, цікавы суразмоўца і чалавек. Алесь Бяляцкі на слонімскую сустрэчу прывязе свае кнігі “Халоднае крыло радзімы”, якую праваабаронца пісаў за кратамі. Прысуд, праз які ён апынуўся за кратамі, міжнародныя арганізацыі і краіны Еўразвязу і ЗША прызналі палітычна матываваным.

Сустрэча абяцае быць цікавай. Алесь Бяляцкі падыме многія цікавыя тэмы, адкажа на пытанні. Прысутныя змогуць атрымаць яго кнігу з аўтографам аўтара.

14-га верасня, у 17.00, г. Слонім, вул. Косаўскі тракт, д. 110, пакой 43.

Уваход вольны.

11.09.2019

Відэа

праваабарончыя сайты