Навіны

Пікеты Віктара Марчыка на Зэльвеншчыне (фота)

У мясцовасцях Дзярэчын і Галынка Зэльвенскага раёна 10 верасня адбыліся першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК слонімца Віктара Марчыка.

Жыхары вёсак актыўна падыходзілі да стэнду, каб азнаёміцца з біяграфічнымі дадзенымі Віктара Марчыка і асабіста паразмаўляць з прэтэндэнтам у дэпутаты па розных набалелых пытаннях. У Галынцы, напрыклад, некалькі чалавек паскардзіліся на праблемы, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва. У прыватнасці, вяскоўцы казалі тое, што ў Зэльве няма афтальмолага. І для таго, каб праверыць вочы, трэба ехаць у іншыя раёны Гарадзенскай вобласці. А гэта вельмі нязручна для вясковых людзей.

Распавядалі жыхары Зэльвеншчыны і пра шэраг іншых праблемаў, а таксама з гонарам казалі пра наш гістарычны герб “Пагоня”. Людзі ставілі свае подпісы ў падтрымку Віктара Марчыка і пыталіся пра тое, калі ў Беларусі стане лепш жыць.

Відэа

праваабарончыя сайты