Навіны

У Свіслачы аднавілі помнік на магіле Віктара Каліноўскага

У Свіслачы на старых могілках адноўлены помнік на магіле Віктара Каліноўскага. Стары камень з крыжам, памятны камень з таблічкай вернуты на месца. Надмагілле і невялікая дарожка таксама поўнасцю ўпарадкаваны, так і як і абяцалі прадстаўнікі Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь, якія забяспечвалі правядзенне і суправаджэнне археалагічных раскопак у працэсе эксгумацыі парэшткаў з мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага, аднаго з ідэолагаў нацыянальна-вызвольнага паўстання, брата Кастуся Каліноўскага.

Афіцыйных вынікаў эксгумацыі парэшткаў, якія былі выяўлены ў час раскопак, дагэтуль няма.

Беларускае Радыё Рацыя


Відэа

праваабарончыя сайты