Навіны

Спецвыпуск у Гародні (Фотагалерэя)

У межах агульнарэспубліканскай акцыі, арганізаванай Праваабарончым Цэнтрам “Вясна”, Гарадзенскія праваабаронцы Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Андрэй Коця і Віктар Сазонаў, а таксама гарадзенскі праваабаронца БХК Раман Юргель арганізавалі ў Гародні раздачу спецвыпуска газеты “Новы час”. Раздача адбылася 8-га верасня 2019-га году, у Дзень беларускай вайсковай славы, чаму і быў прысвечаны цэнтральны матэрыял газеты. А ўвогуле ўся газета прысвечаная праваабарончай тэматыцы. Раздача праходзіла ў людных месцах Гародні, пераважна на рынку. Раздадзена тысяча асобнікаў.

Гарадзенцы з задавальненнем і ахвотай бралі газету, так што праваабаронцы ледзьве паспявалі даставаць новыя партыі. Людзі ўступалі ў размову, гаварылі пра набалелае. Стараліся зразумець, што адбываецца ў краіне.

Раздача спецвыпускаў газет ужо стала традыцыяй ў праваабарончых колах.

 

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты