Навіны

Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі абмеркавалі ў Гародні

Нацыянальная ідэнтычнасць, як факт нацыянальная бяспекі – так гучала працоўная назва круглага стала, які адкрыў кіраўнік гарадзенскай структуры Беларускага Народнага Фронту Вадзім Саранчукоў у сераду чацвёртага верасня.

– Мы ставім задачы, у рамках праграмы паглыблены дыялог, на круглых сталах у рэгіёнах сабраць першасныя дадзеныя пра тое, як бачаць людзі канцэпцыю нашай бяспекі, – распавядае Вадзім Саранчукоў. –  На гэтым этапе, з мэтай падрыхтоўкі зменаў па канцэпцыі нацыянальнай бяспекі ў Беларусі, нам важна расставіць акцэнты і ўзняць тэмы, якія дзяржава чамусьці не абгаворвае. Мы хочам выслухаць прапановы неабыякавых да гэтага пытання грамадзян нашай краіны, прагаварыць актуальныя моманты, атрымаць фактуру да дакумента па нацыянальнай бяспецы, які БНФ прапануе ў хуткай перспектыве ўсім партыям і арганізацыям Беларусі.

На круглым стале сабралася некалькі дзясяткаў чалавек, і іх актыўнасці мог бы пазайздросціць кожны арганізатар. Вядучаму прыходзілася даволі часта спыняць выступоўцаў, каб перадаць слова наступным. Бо жадаючых выказацца было багата. Адчувалася, што людзям набалела гэтае пытанне і яны занепакоеныя тым станам з нацыянальнай бяспекай, які склаўся зараз.

Гаворка ішла як пра нацыянальную ідэнтычнасць, як фактар нацыянальнай бяспекі, так і пра фактары, якія ўплываюць на станаўленне гэтай ідэнтычнасці. Родная мова, папулярызацыя уласнай славутай гісторыі, праявы патрыятызму і прыналежнасці да зямлі, этнасу і нацыі, і многа іншых тэм падымаліся прысутнымі. Гучала і занепакоенасць агрэсіўнымі паводзінамі ўсходняга суседа Беларусі.

Удзельнікі круглага стала прапаноўвалі сваё бачанне і выказвалі сваё меркаванне па нацыянальная бяспецы.

Таксама трэба азначыць, што круглы стол даў моцны штуршок для роздуму, бо нават калі ўдзельнікі разыходзіліся, то спрэчкі і абмеркаванні яшчэ працягваліся ў кулуарах. І многія прапановы і думкі яшчэ пэўны час будуць і далей паступаць на адрас арганізатараў.

Відэа

праваабарончыя сайты