Навіны

Партыя БНФ аспрэчвае праз суд неўключэнне ў АВК

Гарадзенская структура Партыі БНФ аспрэчвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Адпаведную скаргу на фармаванне акруговых выбарчых камісій, куды не ўключылі ніводнага прадстаўніка БНФ па вобласці (усяго агулам рознымі спосабамі вылучалася 6 чалавек), падаў у Гарадзенскі абласны суд старшыня абласной арганізацыі Вадзім Саранчукоў.

Разгляд скаргі прызначаны на 4 верасня на 11.00 ў абласным судзе. 

Відэа

праваабарончыя сайты