Навіны

Слонімец Алесь Масюк вылучаецца ў акруговую камісію

Грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў заяву ў Гарадзенскі аблвыканкам з просьбай уключыць яго ў спіс сяброў акруговай камісіі. Праз пару дзён будзе вядома, ці трапіць туды слонімец. У мінулыя гады падчас розных выбараў такой мажлівасці яму ніхто не даў. Алесь Масюк вядомы сваім змаганнем з фальсіфікацыямі на папярэдніх выбарах. Да гэтага часу ён імкнецца дамагчыся законнасці.

А тым часам сябар Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктар Марчык  працягвае пошук людзей для стварэння будучай ініцыятыўнай групы. Па словах Віктара, у яго камандзе далі згоду працаваць ужо 55 чалавек. “На сённяшні дзень мая каманда па зборы подпісаў адна з сама шматлікіх у рэгіёне. І колькасць яе сяброў яшчэ павялічыцца”, – адзначыў Віктар Марчык.

  

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты