Навіны

Раман Юргель: выбарчае заканадаўства парушана

Гарадзенскі прадстаўнік БХК, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель у самым пачатку выбарчай кампаніі накіраваў зварот у чатыры дзяржаўныя інстанцыі – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў, Палату Прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зварот быў матываваны неканстытуцыйнасцю прэзідэнцкага Указу па выбарах, менавіта тым, што парадак правядзення сесій палат Парламента выразна вызначаны і прапісаны ў заканадаўстве, у тым ліку па датах пачатку іх працы. А перанясенне тэрмінаў чарговых выбараў, якое наўпрост прывядзе да парушэння ўсталяваных тэрмінаў адкрыцця першай сесіі новаабранага Парламента, - гэта парушэнне, якое супярэчыць палажэнням Канстытуцыі, іншым законам, прынятым на яе аснове. 

Аператыўны адказ, хоць і ў выглядзе адпіскі, Раман Юргель атрымаў толькі ад намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Пазней прыйшлі афіцыйныя адказы таксама з Палаты Прадстаўнікоў і Вярхоўнага Суда. Вярхоўны Суд пакінуў зварот без разгляду, галаслоўна спасылаючыся на артыкул 27 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”. Адмова падпісана намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Андрэем Забарам.

Старшыня пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Леанід Цупрык піша, што падстаў для звароту ў Канстытуцыйны Суд няма.

Адказу з Савету Міністраў дагэтуль няма.

Раман Юргель лічыць, што парушана і выбарчае заканадаўства, якое абавязвае даваць адказ на такія звароты ў трохдзённы тэрмін. Што ж датычыць галоўнага сэнсу звароту, то па-сутнасці ўсе дзяржаўныя структуры, у якія ён звярнуўся, адмовіліся нават разглядаць яго і праверыць згаданы прэзідэнцкі Указ на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі.

 

28.08.2019 Тэгі: выбары, Раман Юргель

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты