Навіны

Справа Барыса Змітровіча ідзе па пятым крузе

Ужо больш чым паўтары гады Смаргонскай структурай Следчага камітэта вядзецца расследванне справы па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.
На гэты раз чацвертая адмова ў распачынанні крымінальнай справы адменена Гарадзенскім абласным  упраўленнем Следчага Камітэта. Пра гэта сведчыць яго ліст ад 15 жніўня 2019 г.
Цікава, што маці пацярпелага Наталля Змітровіч ў сваёй скарзе на дзеянні следчага не спасылалася на якіясьці невысветленыя абставіны. Адзіны аргумент: следчы не даў юрыдычнай ацэнкі сабраным доказам. Тым не менш, абласная структура Следчага камітэта сама знайшла нейкія іншыя недапрацоўкі, якія сталі падставай для адмены чарговай пастановы следчага аб адмове ў распачынаннні крымінальнай справы.
Справа паказвае, што бюракратызм стварае Гарадзенскае абласное упраўленне Следчага камітэта. Яно без усялякіх скаргаў зацікаўленых бакоў выпатрабуе кожную чарговую пастанову следчага для праверкі і трымае ў сябе  месяц і болей. Тым часам скарга, пададзеная ва ўстаноўленую законам парадку  у пракуратуру, застаецца без рэагавання.

24.08.2019 Тэгі: Смаргонь

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты