Навіны

Астравецкая АЭС і яе інфармацыйны цэнтр адмяжоўваюцца ад перадвыбарчых пікетаў

У выбарчую акругу №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў уваходзяць Смаргонскі і Астравецкі раёны.
На гэтай падставе мясцовыя органы выканаўчай улады прынялі пастановы, якімі вызначылі месцы, забароненыя для правядзення перадвыбарчых пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты.
Калі Смаргонскі райвыканкам забараніў  правядзенне такіх мерапрыемстваў бліжэй 50 метраў ад памяшканняў органаў улады, пракуратуры і міліцыі, а таксама на тэрыторыі вакзалаў, то Астравецкі  райвыканкам пайшоў кардынальна далей. Акрамя такіх аб’ектаў, ён забараніў пікетаванне бліжэй 50 метраў ад такога аб’екта, як інфармацыйны цэнтр РУП “Астравецкая атамная электрастанцыя”. Ну а сама Астравецкая АЭС зачынена для пікетаў на адлегласці аж 300 метраў не ад памяшкання, а ад тэрыторыі, якая прадстаўлена пад будаўніцтва.
Застаецца загадкай, як абазначана тая тэрыторыя.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты