Навіны

Раман Юргель атрымаў адпіску з Нацыянальнага сходу

Гарадзенскі прадстаўнік БХК, назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель атрымаў на свой зварот у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу бюракратычны адказ. Праваабаронца звяртаўся туды з ініцыятыўным зваротам і прасіў разгледзець магчымасць прыняць рашэнне аб унясенні ў Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №№ 293 і 294 ад 5 жніўня 2019 года аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зварот быў матываваны найперш тым, што парадак правядзення сесій палат Парламента выразна ўрэгуляваны ў заканадаўстве, у тым ліку па датах пачатку іх працы. А між тым, перанясенне тэрмінаў чарговых выбараў, якое наўпрост прывядзе да парушэння ўсталяваных тэрмінаў адкрыцця першай сесіі новаабранага Парламента, - гэта парушэнне, якое супярэчыць палажэнням Канстытуцыі, іншым законам, прынятым на яе аснове. 

За подпісам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктара Чайчыца дадзены адказ, у якім гаворыцца, што зварот пакінуты без разгляду па-сутнасці. Ідзе спасылка на частку 8 артыкулу 27 Закону “Аб канстытуцыйнай вытворчасці”, аднак не тлумачыцца, што менавіта ў звароце не адпавядае Закону.

Далей у адказе сцвярджаецца, што ніякага парушэння ў правядзенні бягучых выбараў Пастаянная камісія па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтвам не ўгледжвае.   

20.08.2019 Тэгі: выбары, Раман Юргель

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты