Навіны

Вадзім Саранчукоў: Старыя схемы на выбарах не працуюць

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў плануе прыняць удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца ў лістападзе 2019 года.

Палітык лічыць, што ў будучых выбарах старыя схемы выбараў не будуць спрацоўваць:

– Ранейшыя схемы, па якіх праходзілі гэтыя кампаніі, па якіх мы як апазіцыя ўдзельнічалі ў гэтых кампаніях, не спрацоўвалі. Тыя выступы па тэлебачанні, на якія разлічваюць, яны не граюць значнай ролі. Так, канешне, мы праводзім назіранні, мы можам пацвердзіць, што не было там, дапусцім, яўкі альбо нейкія фальсіфікацыі дадатковыя выкрыць. Але на выхадзе гэта ўсё не дае канчатковага выніку, не дае адказу людзям: хто мы як альтэрнатыва і што рабіць у гэтай сітуацыі.

На думку Вадзіма Саранчукова, удзел у выбарах мусіць быць на 100%, а не толькі для таго, каб «засвяціцца»:

– Мы доўга рыхтаваліся, больш за тры гады. Мы распрацавалі ўнікальную для Беларусі схему, па якой у Гародні пройдзе гэтая кампанія. На пачатку наступнага тыдня мы гэтую схему прадставім з удзельнікамі. Мне падаецца, што ігнараваць кампанію, у любым выпадку, – не варыянт. Мне падаецца, што працаваць у гэтую кампанію трэба максімальна, з разлікам на эфектыўнасць і вынік. Але, калі гэта проста «засвяціцца», мне ўжо гэта не цікава.

Ужо на наступных тыдні Вадзім Саранчукоў плануе паказаць грамадству і СМІ сваю новую каманду, у якой, па словах палітыка, будзе шмат цікавых асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/vadzim-saranchukou-staryya-skhemy-na-vyb/

17.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты