Навіны

Петыцыя супраць Астравецкай АЭС

Грамадская ініцыятыва "Беларуская антыядравая" ("Беларусская антиядерная") стварыла на сайце change.org петыцыю супраць пуску Астравецкай АЭС.

Петыцыя адрасаваная Дзяржатамнагляду Рэспублікі Беларусь, а таксама яшчэ двум суб'ектам - Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама Міністэрству Энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

У тэксце петыцыі гаворыцца наступнае:

 “Мы не хочам працягу Чарнобыля пад Астраўцом!

Мы не хочам новых трагедый, спыніце пуск небяспечнай Астравецкай АЭС!

Падзеі ў Северадзівнску паказалі, у чым палягае поспех міні-серыялу “Чарнобыль” – калі з часу савецкага атампрама нешта і змянілася, то не ў лепшы бок. Тая ж сакрэтнасць і тая ж неадказнасць цаною ў мільёны жыццяў людзей, якія сталі закладнікамі нечых ядравых амбіцый.

Сакрэтнасць у першыя дні і тыдні пасля радыяцыйнай катастрофы, калі значэнне маюць гадзіны, прыводзіць да новых трагедый, а серыял “Чарнобыль” у рэальным вымярэнні знаходзіць свій працяг, бо чалавецтва кепска засвойвае ўрокі, паўтараючы адны і тыя ж памылкі.

Будаўніцтва ў Беларусі Астравецкай АЭС па расейскім праекце праходзіць у на дзіва падобных умовах – нормы парушаюцца, а ўсе праблемы “развязваюцца” узмоцненай прапагандай і сакрэтнасцю. Будаўніцтва рэактаравых будынкаў без зацверджанага праекту, пашкоджанні корпусаў рэактара і іншыя парушэнні, гібель людзей – усё гэта адбывалася на пляцоўцы Астравецкай АЭС яшчэ на стадыі будавання…”

Поўнасцю тэкст петыцыі можна прачытаць і падпісаць тут.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты