Навіны

Зінаіда Міхнюк: Новы Працоўны кодэкс узаконіў рабства

Новы Працоўны кодэкс Беларусі ўзаконіў рабства і стаў горшым у свеце. Калі ўсе правы мае толькі наймальнік, калі працоўнага дазволена перадаваць з рук у рукі, калі наймальніку дадзена права без тлумачэння звальняць.

Кроплі станоўчага перакрываюцца адмоўным у стакроць, кажа старшыня Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк:

– Кодэкс заканадаўча замацаваў прымусовую працу. Усё вырашае наймальнік, і чалавек можа скасаваць кантракт, калі ён заканчваецца. За месяц ён піша, што просіць звольніць яго па заканчэнні тэрміну кантракту. І толькі тады можа зняць сваё рабства і пайсці да іншага “барына” і трапіць у  такую ж самую кабалу.

Паводле Зінаіды Міхнюк, пакуль рабочыя не зразумеюць, што іх выратаванне ў салідарнасці, нічога добрага іх не чакае. А для пачатку патрэбна выйсці з дзяржаўнага прафсаюза, які створаны для падтрымкі і так неабмежаваных паўнамоцтваў начальства. А калі гэта страшна, то хаця б самім выбіраць кіраўніка, а не пакорна прымаць прапанаванага кіраўніцтвам. Страх і пакорнасць не спрыяюць дабрабыту, упэўнена старшыня прафсаюза РЭП Міхнюк.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zinaida-mikhnyuk-novy-pratsouny-kodeks-u/

13.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты