Навіны

Берасце і Гародню злучылі ў адну бязвізавую зону

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №300 “Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”. Пра гэта паведамляецца на сайце president.gov.by.

Паводле ўказу, ранейшыя бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрэацыйных тэрыторый Берасця і Гародні злучаць у адну бязвізавую тэрыторыю пад назвай “Берасце-Гародня”.

“Гэта не можа не цешыць”, – зазначаюць адмыслоўцы ў сферы турызму:

– Добрыя навіны, што нашыя заходнія бязвізавыя зоны Гародню і  Берасце абяцаюць аб’яднаць. Калі гэтыя дзве зоны аб’яднаюць, то можна будзе скласці больш разнастайныя маршруты. Можна будзе прыехаць у Беларусь праз Гародню і потым, напрыклад, спакойна праз Белавежскую пушчу даехаць да Берасця. Гэта будзе значна прасцей і цікавей.

У гэтым рэгіёне тэрмін бязвізавага знаходжання павялічаны да 15 сутак. Дадалося і раёнаў, якія можна будзе наведаць па “бязвізу”: Бераставіцкі, Ваўкавывыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі раён Гарадзеншчыны. Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнай публікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/berastse-i-garodnyu-zluchyli-u-adnu-byazvi/

08.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты