Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: 

Суд задаволіў скаргу мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады, якога збілі міліцыянты, і адправіў яго справу на дадатковую праверку.

Арганізатары штогадовага музычнага фестываля Viva Braslav-2019  за тры дні да пачатку адмовілі ва ўдзеле тром непажаданым арганізацыям: Human constanta, АБФ (Актыўным Быць Файна) і ЗБС (Задзіночанне беларускіх студэнтаў).

25 ліпеня уступіў у сілу закон "Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Амністыя распаўсюджваецца і на асуджаных па часткам 1, 2 і 3 “наркатычнага” артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.

Апытанка:

Студэнты Летняй праваабарончай школы распавядаюць, чаму яны зацікавіліся ўдзелам у ёй і якімі актыўнасцямі, звязанымі з правамі чалавека, яны займаюцца ў сваім жыцці.

Падзея:

Грамадскі рух "Дзея" правёў на мінскай пляцоўцы Тэрыторыя правоў прэзентацыю і прагляд дакумэнтальнага фільма  "Беларусь: вясна'96. Quo vadis", які апавядае пра падзеі гарачай вясны 1996 г. Наведвальнікі мерапрыемства дзеляцца думкамі, чаму іх цікавіць "вясна-96", а удзельнікі дыскусіі  Алесь Бяляцкі і Лявон Баршчэўскі распавядаюсь, як вясновыя падзеі паўплывалі на гісторыю Беларусі і які праваабарончы кантэкст у гэтым можна знайсці.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Rahis.

 

http://spring96.org/be/news/93559

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты